|
|
Сёння, 24 лютага ў 17-00 з ізалятара на Акрэсціна пасля 10 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у Плошчы-2010 павінен выйсці сябра аргкамітэта БХД Вадзім Кабанчук, які падчас прэзідэнцкіх выбараў уваходзіў у штаб кандыдата Віталя Рымашэўскага, паведамляе прэс-служба БХД. Кабанчук быў затрыманы на беларуска-літоўскай мяжы ўвечары ў нядзелю 13 лютага, таму павінен быў быць вызвалены яшчэ ўчора, 23 лютага. Але суткі, якія Вадзіма трымалі ў Ашмянскім РАУСе, спрабуючы абвінаваціць у супраціве супрацоўнікам мытні, у час арышту яму не залічылі.
|