|
Каб вам лягчэй было вызначыць для сябе дасягальныя мэты, вы павінны мець уяўленне пра нарматыўныя або сярэднія паказчыкі па краіне для прадпрыемстваў вашага ўзроўню ў вашым сектары. Хоць мы не маем мясцовых дадзеных, якія можна было б выкарыстоўваць у якасці арыентыру, у нас ёсць пэўныя параўнальныя дадзеныя пра брытанскія арганізацыі. У Template 3 - benchmark data прадстаўлены дадзеныя па пяці катэгорыях арганізацый, згрупаваных у залежнасці ад іх памеру. Напрыклад, для арганізацый з абаротам менш за 200 тысяч фунтаў стэрлінгаў сярэдні працэнт даходу, атрыманага арганізацыяй у якасці прыватных ахвяраванняў складае 2,1%, у той час як для арганізацыі з абаротам больш за 10 млн фунтаў стэрлінгаў сярэдні працэнт даходу, атрыманага ад працы кафэ і дзейнасці па арганізацыі харчавання, склаў 13,7%.
|