|
|
На гэтым наш курс пра адвакацыі завяршаецца. Спадзяюся, што вы пазналі новыя паняткі і новыя спосабы правядзення адвакацыі, пачулі карысныя падказкі і, што немалаважнае, спадзяюся, што гэты курс паказаў вам новыя пагляды на сілу адвакацыі. І наастатку вылучу вам асноўныя чатыры думкі гэтага курса. Першая: адвакацыя — гэта не проста ўплыў на грамадскую палітыку, але і галоўным чынам уплыў на грамадскую думку. Другая: праблемы, якія мы абіраем мэтамі адвакацыі трэба старанна ўзважыць адносна вашага патэнцыялу, магчымасцяў і досведу. Іншымі словамі, нам трэба пераканацца, што праблему, з якой мы сутыкнуліся, можна вырашыць з дапамогай рэсурсаў, якія мы ў сілах мабілізаваць. Трэцяя: важна вызначыць тыя асобы, якія могуць паўплываць на ініцыятыву і тыя, якія могуць паўплываць на развязак праблемы і знайсці найболей эфектыўны метад звязацца з імі з дапамогай стварэння схемы сувязяў. Чацвёртая: нам трэба старанна абіраць інструменты адвакацыі і камунікаваць з поўным разуменнем мэтавай аўдыторыі, мовай, зразумелай для яе, і кароткім, пэўным і дарэчным зместам. Існуе шмат курсаў аб адвакацыі, здольных даследаваць гэты магутны інструмент падрабязней, і я раю вам чытаць падобныя, вывучаць і ўвесь час развіваць вашы навыкі адвакацыі з мэтай самаўдасканалення.
|